Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ВЫСТУПІЎ З ЗАЯВАЙ У СПРАВЕ НАЗІРАНЬНЯ ЗА ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСІ


Мікола Іваноў, Прага

“Эўрапейскі Зьвяз надае вялікае значэньне разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі, краіне, якая зьяўляецца сябрам АБСЭ, і якая такім чынам узяла на сябе важныя абавязальніцтвы ў гэтай галіне.

Эўрапейскі Зьвяз зацікаўлены ў тым, каб прэзыдэнцкія выбары, заплянаваныя ў Беларусі на 9 верасьня, былі свабодныя і справядлівыя. Важна, каб самі выбары і падрыхтоўка да іх адбываліся пад аўтарытэтным міжнародным наглядам такім чынам, каб доўгарэрміновыя назіральнікі змаглі пачаць працу ўжо ад 1 жніўня.

Эўрапейскі Зьвяз таксама лічыць, што толькі каардынаванае назіраньне з боку спэцыяльнай установы АБСЭ – Бюро дэмакратрычных інстытутаў і правоў чалавека, можа быць цалкам верагодным. Мы патрабуем ад Беларусі ў адпаведнасьці з Капэнгагенскай Хартыяй АБСЭ неадкладна запрасіць гэты Камітэт назіраць за выбарамі і за перадвыбарчай кампаніяй такім чынам, каб можна было падрыхтаваць дэтальную і глыбокую справаздачу. Эўрапейскі Зьвяз лічыць, што кожныя запросіны, якія б урад Беларусі мог накіраваць на ўзаемнай падставе некаторым краінам Эўрапейскага Зьвязу з просьбай назіраць за выбарамі, ня могуць замяніць непасрэдныя запросіны, накіраваныя ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека.

Выкананьне Беларусьсю міжнародных абавязальніцтваў, узятых на сябе ў выніку сяброўства ў АБСЭ, можа спрыяць усталяваньню добрых адносінаў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам.

Гэтую дэклярацыю падтрымліваюць краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, асацыяваныя з ЭЗ, іншыя асацыяваныя краіны (Кіпр, Мальта і Турэччына), краіны супольнасьці ЭФТА, краіны-сябры супольнай Эўрапейскай эканамічнай прасторы.

Брусэль, 27 ліпеня 2001 году”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG