Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ! АКЦЫЯ Ў МЕНСКУ


Віталь Цыганкоў, Менск

Па абодвух баках праспэкту ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай стаяць сотні людзі, якія трымаюць партрэты згаданых людзей.

Людзі зьбіраюцца і падыходзяць. На акцыі – сваякі зьніклых і загіблых.

Сын Дзьмітрыя Завадзкага, рыхтуючыся даць інтэрвію тэлеканалу ОРТ, ня вытрымаў і заплакаў…

Вялікай прысутнасьці міліцыянтаў няма, але поўна людзей у цывільным. Яны стаяць групамі, але чуваць, як у іх гучыць рацыя. Ніякіх дзеяньняў яны ня робяць.

Што да цікаўнасьці мінакоў – яны спыняюцца, падыходзяць, некаторыя йшлі сваёй дарогай, але станавіліся побач, бралі партрэты ў рукі.

Адмысловы зварот да грамадзянаў падпісалі Ўладзімір Ганчарык, Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Ніл Гілевіч, Анатоль Лябедзька іншыя вядомыя людзі. Яны адзначаюць, што, калі ў Гішпаніі забілі маладога хлопцы, сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы. Чаму маўчаць беларусы?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG