Сяргей Віньнікаў паўстане перад судом разам з грамадзянінам Летувы Ёнасам Арлаўскасам. Іх абвінавачваюць у збыце наркотыкаў.
Сяргея Віньнікава і Ёнаса Арлаўскаса затрымалі сёлета 21 сакавіка на прыпынку грамадзкага транспарту ў Менску. Яны спрабавалі прадаць каля 5 грамаў гэраіну Сьвятлане Пятліцкай, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Сьледзтва высьветліла, што раней яны прадалі гэраін яшчэ аднаму грамадзяніну Беларусі —Алегу Садку.
За збыт наркотыкаў Сяргею Віньнікаву і Ёнасу Арлаўскасу пагражае ад пяці да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі, магчыма, з канфіскацыяй маёмасьці.