У найлюдных месцах гораду група актывістаў згаданых арганізацыяў зьяўлялася зь вялізнымі імправізаванымі прыладамі для галеньня ды прапаноўвала мінакам пагаліцца. Іначай, яны казалі, вас могуць пагаліць прымусова ў месцах пазбаўленьня волі, як гэта зрабілі з Валер'ем Шчукіным.
Падчас акцыі таксама раздавалі адмысловыя ўлёткі, якія распавядалі гісторыю арышту апальнага дэпутата і праваабаронцы, таксама ў іх выказвалася заклапочанасьць ягоным лёсам.
Збольшага людзі даволі спакойна рэагавалі на імправізацыі моладзі. Шмат хто падзяляў заклапочанасьць арганізатараў акцыі — заклапочанасьць як лёсам самога Валер'я Шчукіна, гэтак і ўвогуле цяперашнімі падзеямі ў Беларусі.
Міліцыя нікога не затрымлівала, іншых здарэньняў таксама не было.