Як паведаміў Радыё Свабода каардынатар аргкамітэту Кангрэсу Павал Севярынец, яны вырашылі не запрашаць прадстаўнікоў Лігі "Лямбда", каб не даваць нагоды дзяржаўным сродкам прапаганды для дыскрэдытацыі ідэі Кангрэсу ў вачох грамадзкасьці.
Лідэр Лігі свабоды сэксуальных меншасьцяў Эдвард Тарлецкі лічыць, што рашэньне, якое прыняў аргкамітэт, ёсьць праявай гамафобіі, а сам Кангрэс не адпавядае дэкляраванай арганізатарамі мэце — "аб'яднаць моладзь, што патрабуе пераменаў, і выступіць адзіным фронтам за эўрапейскую, незалежную й дэмакратычную Беларусь".