Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я ПРАГАЛАСУЮ ЗА НЕЛУКАШЭНКУ!”


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Чытачы штотыднёвіка "Рабочы" атрымаюць чарговы нумар, у якім рэдакцыя пацікавілася роздумам моладзі Беларусі аб тым, як юнакі і дзяўчаты ды іх бацькі ставяцца да маючых адбыцца ў верасьні выбараў прэзыдэнта краіны. Апытанне праводзілася на вуліцах і плошчах Менску. Адказы, зразумела, розныя. Але ж найбольш распаўсюджаную думку сфармуляваў апошні з аптынных:

– Асабіста я пайду на выбары і прагаласую за таго кандыдата, які разам з Лукашэнкам выйдзе ў другі тур. Я прагаласую за Нелукашэнку!..

На старонцы "Мая краіна" зьмешчана інтэрвію са старшынём Цэнтральнай Каардынацыйнай рады па назіраньні за выбарамі, генэралам-лейтэнантам міліцыі Мечыславам Грыбам пад назвай "Дэмакратыя і правапарадак". Вядомы ў краіне юрыст аналізуе праблемы абароны законнасьці і барацьбы з карупцыяй, сьцьвярджаючы, што прафэсійныя сілы аховы правапарадку – неабходны інстытут у дэмакратычнай дзяржаве.

Акрамя таго ў нумары:

- падборка паведамленьняў аб ходзе грамадзкай акцыі "Выбірай!";

- аповед аб тым, як сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў перадавалі ў праваахоўныя органы запыт пра расьсьледаваньне зьнікненьня свайго калегі Зьмітра Завадскага (пад патрабаваньнем падпісаліся 274 журналісты);

- працяг матэрыялаў унікальнага дасьледаваньня пра антыбальшавіцкі сапраціў на Беларусі ў 20-е годы (па кнізе Н. Стужынскай "Беларусь мяцежная");

- традыцыйна "Беларускі каляндар", "Курылка", нізка вершаў нашых чытачоў і г.д.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG