Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫШЭЙШЫ ГАСПАДАРЧЫ СУД ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОЎ ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ "БЕЛОРУССКОЙ ГАЗЕТЫ” ДА АДНАЙМЕННАЙ ВЫДАВЕЦКАЙ КАМПАНІІ


Ігар Карней, Менск

У пазове яны заявілі, што сталі ахвярамі новых заснавальнікаў, якія зьліквідавалі іхную долю ўласнасьці як удзельнікаў кампаніі.

Гаспадарчы суд прэтэнзіі Вальвачова й Міхальчука задаволіў і прызнаў незаконным рашэньне агульнага сходу выдавецкай кампаніі "Белорусская газета", на падставе якога Вальвачова й Міхальчука пазбавілі пасадаў, а потым выключылі са сьпісаў уласьнікаў наогул.

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Вальвачоў сказаў, што калі правы ўласьніка аднавіць ня ўдасца, суд будзе працягвацца. Наступным этапам можа быць ліквідацыя выдавецкай кампаніі, і ў газэты тады зьявіцца новы выдавец.

Але цяперашнія ўласьнікі газэты таксама не зьбіраюцца адыходзіць ад сваіх пазыцыяў. Заснавальнік "Белорусской газеты", закрытае акцыянэрнае таварыства "Profmedia" (якое ёсьць структурным падразьдзяленьнем расейскага "ОНЭКСИМ-банка"), ужо мае вялікі досьвед долевага ўдзелу ў расейскіх СМІ, у прыватнасьці, у "Известиях", "Комсомольской правде", часопісе "Эксперт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG