Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДРЫЯН СЕВЯРЫН: НЕПРЫЗНАНЬНЕ “ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ” У ПАРЫЖЫ – МОЦНЫ ПАЛІТЫЧНЫ СЫГНАЛ БЕЛАРУСКІМ УЛАДАМ


Вольга Караткевіч, Парыж

Беларусь сёньня згадвалася падчас прыняцьця канчатковай рэзалюцыі пра становішча сродкаў масавай інфармацыі. Дэлегаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ выказалі глыбокую заклапочанасьць тым, што незалежныя мэдыі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў краінах Цэнтральнай Азіі, ці наагул забараняюцца, ці функцыянуюць у цяжкіх умовах. У інтэрвію Радыё Свабода пераабраны старшыня ПА АБСЭ Адрыян Севярын падкрэсьліў, што ўжо цяпер яго арганізацыя выступіла з моцна палітычным сыгналам, зноў не прызнаўшы паўнамоцтваў так званай “палаты прадстаўнікоў”, і адзначыў, што калі выбарчая кампанія пройдзе ва ўмовах адстунасьці дэмакратыі, назваць гэта выбарамі будзе цяжка.

Нягледзячы на тое, што Беларусь цяпер афіцыйна не прадстаўленая ў ПА АБСЭ, члены дэлегацыі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, а гэта Анатоль Лябедзька, Віктар Хоміч, Уладзімер Кудзінаў, узялі ўдзел у працы трох дэпутацкіх фракцыяў, выступілі на паседжаньні Пастаяннага камітэту, распаўсюдзілі матэрыялы пра рэальныя ўмовы выбарчай кампаніі ў Беларусі, правялі кансультацыі з дэлегацыямі ЗША, Швэцыі, Нямечччыны і іншых карінаў.

У будынку Нацыянальнага сходу Францыі, дзе адбываўся форум, у межах неафіцыйнай праграмы выступілі жонкі зьніклых і рэпрэсаваных апанэнтаў беларускіх уладаў. Яны запатрабавалі ад міжнародных арганізацыяў узяць пад большы кантроль праявы перасьледу беларускімі ўладамі апазыцыі.

У інтэрвію Радыё Свабода кіраўнік Камітэту правоў чалавека, дэмакратыі і гуманітарных пытаньняў Герт Вайскірхэн заявіў, што беларускім уладам ня варта спадзявацца, што міжнародная грамадзкасьць заплюшчыць вочы на расправу з палітычнымі апанэнтамі ў краіне. Спадар Вайскірхэн дадаў, што ён і яго калегі-парлямэнтары Эўропы, Амэрыкі і іншых краінаў будуць надалей кантактаваць са сваякамі рэпрэсаваных і аказваць ім падтрымку. Тут адзначу, што згаданыя спадарыні Завадзкая, Красоўская, Захаранка, Карпенка і Клімава запрошаныя ў ЗША, дзе спадзяюцца выступіць у Кангрэсе і расказаць пра лёс сваіх блізкіх і ўласны лёс, а таксама пра небясьпеку беспакаранасьці беларускіх уладаў.

Галоўнае пытаньне, якое дэлегацыя Вярхоўнага Савету тут абмяркоўвала, гэта выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Сябры ПА АБСЭ перш за ўсё цікавяцца, ці можна назваць выбарчую кампанію справядлівай і адкрытай. Адказ на гэтае пытаньне відавочны – ужо факт таго, што ў выбарчыя камісіі не былі ўключаныя прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, няўрадавых арганізацыяў, выклікаў неверагоднае зьдзіўленьне дэпутатаў эўрапейскіх парлямэнтаў.

На Парыскай сэсіі ПА АБСЭ была распаўсюджаная заява “Ўмовы правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”, якую падпісалі дэлегацыі ЗША, Нямеччыны, Швэцыі, Вугоршчыны, Польшчы і іншых краінаў. Гэтую заяву разам са зваротам кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька перадаў новаабранаму старшыні ПА АБСЭ Адрыяну Севярыну. Дадам, што цяперашні старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Румыні Мірча Джаану ў сваім выступе на сэсіі заявіў, што Беларусь і палітычная сытуацыя ў ёй выклікаюць заклапочанасьць АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG