Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮРЫ ХАДЫКА: РПЦ АДЫГРЫВАЕ РОЛЮ ІНСТРУМЭНТА ДЛЯ РАСПАЎСЮДЖВАНЬНЯ ШАВІНІЗМУ І АГРЭСІІ СУПРАЦЬ СУСЕДНІХ НАРОДАЎ


Ул.інф.

Кіраўнік Беларусі і патрыярх таксама заяўляюць, што “многія сумленныя дасьледчыкі і простыя грамадзяне свае надзеі на духоўнае адраджэньне заходняй цывілізацыі зьвязваюць са славянскім сьветам”. У гэтых пасажах заходнія назіральнікі ўбачылі намёкі на магчымы будучы падзел Эўропы па лініі распаўсюджваньня праваслаўя расейскага ўзору.

На нашую просьбу сумесную заяву кіраўніка Беларусі і патрыярха Алексія ІІ камэнтуе намесьнік старшыні БНФ, прафэсар, гісторык рэлігійнага мастацтва Юры Хадыка.

(Хадыка: ) “Каб зразумець тыя пасажы, якія былі зробленыя апошнім часам патрыярхам РПЦ Алексіем ІІ, трэба прыпомніць тую ролю, якую адыгрывала заўсёды Расейская Праваслаўная Царква як дзяржаўны існтытут, пачынаючы яшчэ з часоў імпэратара Пятра І. Гэты інстытут быў настолькі ўмантаваны ў сыстэму дзяржаўнай улады, што даваў справаздачы Трэцяму аддзяленьню паліцыі наконт змоваў, пра якія кожны сьвятар мог даведацца са споведзі вернікаў. Таму на сумленьні Расейскай Праваслаўнай царквы ляжыць такі вялікі грэх, як стварэньне ўмоваў для той жахлівай рэвалюцыі, якая адбылася у 1917 годзе ў Расейскай імпэрыі. Характэрна, што Расейская Праваслаўная царква, нягледзячы на пакуты, перанесеныя ў часы сталінскіх рэпрэсіяў, не асэнсавала сваёй ролі ў гэтым граху найперш перад рускім народам. А непрызнаньне сваёй адказнасьці – гэта залог паўтору гэтай сытуацыі: адзяржаўленьня царквы, адыграньне ёю ідэалягічнай ролі як інструмэнта распаўсюджваньня і апраўданьня шавінізму, агрэсіі супраць суседніх народаў, або поўнай маргіналізацыі, таму што, канечне ж, гісторыя не паўтараецца дакладна. І мы назіраем апошнім часам, што гіерархі Праваслаўнай царквы выразна выказваюцца на карысьць цэзарапапізму, гэта значыць падпарадкаваньня царквы любой дзяржаўнай уладзе, зайграваньне нават з такімі далёка не хрысьціянскімі кіраўнікамі, якім зьяўляецца, напрыклад, Аляксандар Лукашэнка. Гэтыя выказваньні павінныя вельмі насьцярожваць грамадзкасьць Беларусі, таму што ў выпадку посьпеху гэтай прапаганды (а мы бачым, што яна падае на падрыхтаваную глебу ў Расейскай Фэдэрацыі) адбудзецца непазьбежны падзел сьвету па прыкмеце праваслаўны-неправаслаўны. Цікава, якія мае на ўвазе праваслаўныя каштоўнасьці патрыярх Алексій ІІ, што не былі б ўласьцівыя ўсяму хрысьціянству наогул, акрамя вось гэтай ганебнай ролі служкі любой дзяржаўнай улады незалежна ад яе маральных якасьцяў?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG