Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР СТАРЫКЕВІЧ У СПРАВЕ АНІСЬКІ БЫЎ ВЫКЛІКАНЫ Ў КГБ


Алена Ціхановіч, Прага

(Старыкевіч: ) “Месяц таму ў газэце “Беларускі час”, якую я рэдагую, зьявіўся артыкул “Кіраўнік дзяржавы можа пазбавіцца падтрымкі вайскоўцаў”. Яго аўтар Сяргей Аніська згадаў дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, якое праводзілася ў розных структурах міністэрства абароны. Учора мне патэлефанавалі з КГБ і прапанавалі прыйсьці сёньня на допыт. У працягу прыкладна дзьвюх гадзінаў мы мелі гутарку са сьледчым Антонам Валенцюкевічам. На жаль, нічым дапамагчы сьледзтву я быў ня здольны, бо журналіст у кожным разе не раскрывае свае крыніцы інфармацыі, а тут, паколькі гэта не мае, а Аніськавы, дык я іх папросту ня ведаў. На гэтым мы разьвіталіся. Спадзяюся, што па гэтай справе больш ня будзем губляць час – ні сьледчыя, ні я. Бо абсалютна відавочная беспэрспэктыўнасьць любых намаганьняў высьветліць тут што-небудзь. Відавочна таксама і тое, што КГБ проста атрымала загад – ня самы разумны, і мусіць яго адпрацоўваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG