Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮЛІЯ ЧЫГІР АДКІДАЕ АБВІНАВАЧАНЬНІ, ЯКІЯ ПРАГУЧАЛІ Ў ПРАГРАМЕ БТ "РЭЗАНАНС"


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Юлія Чыгір кажа, што ў тым доме ў Салігорску, які згадваўся ў праграме Аляксандра Зімоўскага, яна не зьбірала подпісаў і не агітавала за свайго мужа.

У той дзень, 18 чэрвеня, яна наведала адразу 7 райцэнтраў Менскай вобласьці, каб перадаць сябрам ініцыятыўнай групы пасьведчаньні й падпісныя лісты. З гэтай жа мэтай прыехала ў Салігорск. Размова зь невядомай жанчынай, якую потым паказалі па БТ, пачалася пасьля таго, як тая абразіла Міхаіла Чыгіра.

(Юлія Чыгір: ) "У гэтым доме жыве каардынатар нашай групы, там мяне чакала нашая ініцыятыўная група. Можна ўявіць, колькі я хвілін была ў Салігорску, калі я ў той дзень была яшчэ ў Капылі, Слуцку, Клецку, Нясьвіжы, Стоўпцах і ва Ўзьдзе…

Нічога я не казала пра тое, быццам 60-гадовых ня трэба пускаць на выбары. Майму мужу 54 гады, праз шэсьць гадоў яму таксама будзе 60, таму… Гэта ўжо фантазіі ці Зімоўскага, ці гэтай жанчыны.

Калі мы ўжо туды прыехалі, каля аўтамабіля стаяў такі невялічкі мужчына. Ён са мной павітаўся і нічога не сказаў. І пасьля, калі я выходзіла з дому і адбылася гэтая спрэчка, ён зьявіўся. Я лічу, што гэта быў хутчэй за ўсё "хвост", — гэткія меркаваньні спадарыні Чыгір адносна таго, як БТ даведалася пра спрэчку з жанчынай у Салігорску.

Таксама Юлія Чыгір не выключае, што яе адмыслова справакавалі на тую спрэчку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG