Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЛІ ПІЛЬНА ПРАВЯРАЮЦЬ АДПАВЕДНАСЬЦЬ ВЫГЛЯДУ ЗБОРШЫКА ПОДПІСАЎ З ФАТАЗДЫМКАМ У ПАШПАРЦЕ


Казімір Яноўскі, Гомель

Сёньня ўпершыню ў абласным цэнтры зборшчыкі подпісаў вышлі на вуліцы. Каля ўнівэрмагу “Гомель” нешта накшталт перасоўнага пункту абаснавалі чальцы ініцыятыўнай групы ў падтрымку Сямёна Домаша. Зборны стэнд з каляровымі фатаграфіямі прэтэндэнта, такі ж столік, пакрыты сіняй тканінай. За ім – двое зборшчыкаў подпісаў. Распавядае Кацярына Гаравая.

(Гаравая: ) “Мы прышлі сюды а 12-й гадзіне і за гэты час сабралі каля двух дзесяткаў подпісаў. Міліцыя да нас пакуль не падыходзіла. Падыходзіў толькі мужчына ў цывільным, правяраў нашы пашпарты, пасьведчаньні сяброў ініцыятыўнай групы. Цікавіўся маёй прапіскай, углядаўся ў твар – зьвяраў з фотаграфіяй ў пашарце. У нас было такое падазрэньне, што гэта – прадстаўнік дзяржаўнай бясьпекі. Магчыма, мы і памыляемся”.

Ужо на пачатку кампаніі зборшчыкі подпісаў сутыкнуліся з недэмакратычным беларускім заканадаўствам, я яшчэ больш – з практыкай ягонага прымяненьня. Дапаўняе Андрэй Толчын:

(Толчын: ) “Мне падаецца, што тыя правілы, якія выпрацаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, наўмысна зроблены такім чынам, каб, адлучаныя ад мас-мэдыяў прэтэндэнты, ня мелі магчымасці даць нейкую інфармацыю выбаршчыкам. Нельга раздаць ні біяграфію прэтэндэнта, ні ягоную праграму. Людзі жадаюць падпісацца, і паколькі яны адчуваюць сябе людзьмі, то хочуць ведаць, за каго ставяць свой подпіс. Ніхто ня хоча падпісвацца “за ката ў мяшку”. Жорсткія правілы ствараюць вялікую нязручнасьць”.

Такую ж нязручнасьць зьведваюць і ўсе іншыя сябры ініцыятыўных групаў, за выключэньнем хіба толькі тых, хто працуе ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. У іх распараджэньні – аддзелы кадраў прадпрыемстваў і пашпартныя сталы домаўправаў.

Група ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча абрала для збору подпісаў у нашым рэгіёне толькі два гарады – абласны цэнтр і Жлобін. Як паведаміў кардынатар групы Уладзімер Кірыенка, іхнія чальцы ўжо натыкнуліся на негатыўнае стаўленьне да сябе ў афіцыйных установах. Прынамсі ўчора, зборшчыцу подпісаў за Гайдукевіча літаральна вымусілі пакінуць 3-ці гарадскі шпіталь. Тое ж было і ў інтэрнаце аб’яднання “Гомсельмаш”.

(Кірыенка: ) “Паводле словаў супрацоўнікаў Савецкага райаддзелу міліцыі, паступіла вуснае ўказаньне высочваць сяброў ініцыятыўных групаў, якія зьбіраюць подпісы не за Лукашэнку, і на любой падставе прымяняць да іх адміністрацыйныя спагнаньні і нават арышты да 15 сутак”.
Аднак у міліцыі гэту інфармацыю абвяргаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG