Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УПЕРШЫНЮ Ў БЕЛАРУСІ АДВАКАТА ПАКАРАЛІ ЗА СЛОВЫ, СКАЗАНЫЯ ПАДЧАС ПРАЦЭСУ


Ігар Карней, Менск

У 1999 годзе на гэтым працэсе адвакатка зацікавілася лёсам канфіскаванага ў Старавойтава каньяку. Яна прасіла суд высьветліць, дзе знаходзяцца 40 бутэлек каньяку "Белы бусел", бо зьявіліся чуткі, быццам яго прысвоілі сьледчыя. З гэтай прычыны сьледчы Смаленцаў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці.

Больш як паўгода судзьдзя Сяргей Нікалаеў разглядаў справу і ў выніку пазоў Смаленцава часткова задаволіў. Таксама пакаралі газэту "Навіны" і ейнага былога карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча, які асьвятляў у "Навінах" судовы працэс над Старавойтавым. Газэту, якой ужо не існавала, абавязалі заплаціць сьледчаму 800 тысяч рублёў, журналісту далі штраф на 500 тысяч рублёў.

Адвакатка Вера Страмкоўская назвала рашэньне судзьдзі "беспрэцэдэнтным, якое адкрывае шлях незаконнага пакараньня адвакатаў за выкананьне імі абавязкаў у справе абароны кліентаў". Абаронца журналіста, прадстаўнік Беларускага Гельсынскага камітэту Гары Паганяйла назваў гэтае рашэньне "чарговым захадам супраць свабоды слова ў Беларусі".

Страмкоўская і Грузьдзіловіч заявілі, што будуць дамагацца адмены рашэньня ў вышэйшай судовай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG