Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАСОЛ БЕЛАРУСІ Ў ЛАТВІІ МІХАІЛ МАРЫНІЧ МАЕ НАМЕР БАЛЯТАВАЦЦА НА ПАСАДУ ПРЭЗЫДЭНТА


Паводле БелаПАН.

Сьпіс сяброў яго ініцыятыўнай групы будзе пададзены ў
Цэнтарвыбаркам 14 чэрвеня. У перадвыбарчы штаб Марыніча,
паводле словаў Пашкевіча, увайшлі, акрамя яго самога, былы
дэпутат “палаты прадстаўнікоў” і былы начальнік галоўнай управы па барацьбе з карупцыяй у ворганах упраўлення Камітэту дзяржкантролю Леанід Сечка, а таксама рэктар Міжнароднага гуманітарнага інстытуту Аляксандар Алпееў.

"Я лічу, што Марыніч – якраз тая кандыдатура, якая не
павінна выклікаць адпрэчваньня ні ў якіх бакоў, – сказаў
Пашкевіч. – Гэта высокакампэтэнтны гаспадарнік. Ён прайшоў
вялікую дыпляматычную школу – у свой час быў паслом у
Чэхіі, Вугоршчыне і Славеніі. У самую цяжкую хвіліну ён быў
міністрам зьнешніх эканамічных сувязяў. У яго цалкам
адсутнічае радыкалізм у адносінах да апазыцыі, грамадзкіх
арганізацый. Я думаю, што ўсім прэтэндэнтам трэба зараз
сесьці за стол перамоваў і з улікам досьведу, кампэтэнтнасьці,
непрадузятасьці, прыхільнасьці Марыніча да рынкавых адносінаў
прыняць рашэньне на яго карысць".

Паводле словаў Пашкевіча, перадвыбарчы штаб Марыніча гатовы да
магчымага "шквалу крытыкі ў дачыненні да аднаго з самых
рэальных прэтэндэнтаў". "Мы нават прагназуем, у якім
кірунку можа ісьці гэтая крытыка, – спробы абвінаваціць у
слабой рабоце МЗЭС, што нібыта якраз з гэтай прычыны
адбылося аб'яднаньне МЗЭС і МЗС. Але гэтая крытыка будзе
прадузятай. Сьведчаньнем высокай кваліфікацыі Марыніча
зьяўляецца яго цяперашняя работа. Пасольства Беларусі ў
Латвіі – адзінае нашае пасольства, што мае такія тэмпы
росту таваразвароту паміж дзьвюма краінамі. Калі ён прыйшоў,
было 150 мільёнаў даляраў, цяпер – 500 мільёнаў", – сказаў
Іван Пашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG