Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕВЯДОМЫЯ Ў БЕРАСЬЦІ “ПЕРАТВАРЫЛІ” СЬМЕТНІЦЫ Ў СКАРБОНКІ ДЛЯ АХВЯРАЎ НА ВЫБАРЧУЮ КАМПАНІЮ ЛУКАШЭНКІ


Алег Супрунюк, Берасьце

На працягу сёньняшняга дня правахоўчыя ворганы Берасьця спрабавалi знайсьцi асобаў, якiя з дапамогай трафарэту размалявалi кантэйнэры для сьмецьця ў ажылеўных месцах гораду. На iх было напiсана, што тут адбываецца збор сродкаў на выбарчую кампанiю Аляксандра Лукашэнкi. Нiводная зь мясцовых арганiзацыяў не ўзяла на сябе адказнасьць за гэтае здарэньне. Але назiральнiкi адзначаюць, што акцыя наўрад цi была выпадковай i ёсьць сваеасаблiвым адказам на дзеяньнi берасьцейскiх уладаў, якiя ўжо распачалi агiтацыйную кампанiю на карысьць Лукашэнкi.

Ужо вядома, што ў блiжэйшы час будзе афiцыйна зарэгiстраваная каардынацыйная рада партыяў i арганiзацыяў, што падтрымлiваюць Аляксандра Лукашэнку. Акрамя таго, улады зьбiраюцца стварыць у межах Берасьцейскай вобласьцi грамадзкае аб’яднаньне, якому будзе даручана агучыць прапанову аб правядзеньнi ўсенароднага рэфэрэндуму. З дапамогай такога рэфэрэндуму плянуецца падоўжыць паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкi ўжо не на пяць гадоў, а на больш працяглы тэрмiн.

Яшчэ адна прапанова берасьцейскiх уладаў тычыцца выданьня вялiкiм накладам прапагандысцкай брашуры, якая мае рабочую назву "Сем гадоў з народам i краiнай". Паводле папярэднiх зьвестак, тэкст гэтай брашуры ўжо падрыхтаваны журналiстам дзяржаўнай абласной газэты. Чакаецца, што агульны наклад выданьня складзе 400 тысячаў паасабнiкаў, а распаўсюджвацца яно будзе бясплатна па паштовых скрынках выбаршчыкаў напярэдаднi галасаваньня. Па самых сьцiплых падлiках, кошт усiх выдаткаў па друкаваньню брашуры складзе каля 21 тысячы амэрыканскiх даляраў.

Тым часам з розных рэгiёнаў Берасьцейшчыны прыходзяць зьвесткi пра тое, што мясцовыя ўлады, фактычна, ужо сфармавалi раённыя і ўчастковыя выбарчыя камiсіi па ўласных сьпiсах. Спробы шэрагу дэмакратычных палiтычных партыяў i грамадзкiх аб’яднаньняў увесьцi ў склад камiсіяў сваiх прадстаўнiкоў успрымаюцца чыноўнiкамi вельмi нэрвова. З прыватных размоваў ужо вядома, што кiраўнiцтва Берасьцейскай вобласьцi загадала не ўключаць у выбарчыя камiсіi людзей, чые кандыдатуры няўзгодненыя зь мясцовай вэртыкальлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG