Павал пасьпеў з мабільнага тэлефону пазваніць рэжысэру свайго новага фільму і паведаміць пра гэты інцыдэнт. Супрацоўнікі беларускага МУС патлумачылі Шарамету, што паводле іхнай інфармацыі, ён лічыцца зьніклым бязь зьвестак. Яны ўзялі з Паўла падпіску зьявіцца ў МУС Беларусі пасьля таго, як вернецца з Грузіі.
У Грузіі Павал Шарамет прабудзе некалькі дзён. Там ён здымае фільм для свайго новага праекту.