Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АРМЭНІІ РЫХТУЮЦЦА ДА САМІТУ КРАІНАЎ-СЯБРАЎ ДАМОВЫ ПРА КАЛЕКТЫЎНУЮ БЯСЬПЕКУ СНД


Юры Сьвірко, Ерэван

Учора скончыўся візыт у Ерэван трох сустаршыняў гэтай групы – прадстаўнікоў ЗША, Расеі і Францыі. Перад гэтым прадстаўнікі Менскай групы АБСЭ наведалі Баку і Нагорны Карабах, аднак іх паездка пакуль не паспрыяла ўрэгуляваньню шматгадовага канфлікту. Наадварот, міністар абароны Азэрбайджану назваў на мінулым тыдні Армэнію дзяржавай-агрэсарам і заклікаў выключыць яе зь ліку краінаў-сябраў Дамовы пра калектыўную бясьпеку СНД. Нагадаем, Азэрбайджан не ўваходзіць у гэтую дамову – яна аб’ядноўвае толькі 6 краінаў. Апрача Армэніі – Расею, Казахстан, Кыргізстан, Таджыкістан і Беларусь. Усе шасьцёра прэзыдэнтаў зьбяруццца ў Ерэване ў гэтую пятніцу на аднадзённую сустрэчу. Кіраўнік Казахстану Нурсултан Назарбаеў прыляцеў ужо сёньня, каб пасьпець ажыцьцявіць свой асобны візыт у Армэнію. А вось Аляксандар Лукашэнка зробіць тое самае пасьля агульнага саміту ў суботу і нядзелю.

Цікава, што беларускі чыньнік адыгрывае ў справе Карабаху ўсё больш важкую ролю. Армянскія парлямэнтары на тле апошніх падзеяў спыталіся ў свайго міністра абароны Сержа Саркісяна: ці былі карабахскія тэрыторыя канчаткова вызваленыя, ці ўсё ж акупаваныя. Спадар Саркісян адказаў гэтак: “Я ня думаю, што мы акупавалі тэрыторыі, але гледзячы на гэта зь іншага боку, мы, фактычна, акупавалі некаторыя тэрыторыі і мы ня мусім саромецца гэтага. Мы акупавалі гэтыя тэрыторыі дзеля гарантаваньня бясьпекі нашай роднай зямлі”. Адразу пасьля гэтай заявы міністар абароны Армэніі чамусьці паведаміў, што ў часе візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Ерэван будзе падпісанае міждзяржаўнае беларуска-армянскае пагадненьне пра вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Мясцовы журналіст папрасіў удакладніць, што прадугледжвае гэтае пагадненьне. “Вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва” – адказаў армянскі міністар абароны.

Тым ня менш мясцовыя парлямэнтары самі баяцца Беларусі. Нагадаю, армянскія дэпутаты-камуністы патрабуюць далучэньня сваёй краіны да расейска-беларускага саюзу ці саюзнае дзяржавы, аднак парлямэнцкая большасьць лічыць, што пытаньне далучэньня да саюзу было пастаўленае несвоечасова. Кіраўнік парлямэнцкае большасьці – блёку “Адзінства” – Саакян заявіў, што сама ідэя далучэньня да гэткага альянсу ёсьць непрымальная, бо яна стварае пагрозу незалежнасьці Армэніі. Да таго ж, на ягоную думку, дагэтуль не зразумела, што гэта за альянс. Спадар Саакян мяркуе, што камуністы рвуцца ў саюз, бо проста хочуць падвысіць свой рэйтынг.

Іншы дэпутат, лідэр партыі Нацыянальнага адзінства Арташэз Гегамян сказаў, што тыя, хто ўздымае пытаньне пра далучэньне да саюзу, не прадумалі ўсе наступствы гэтага, якія, паводле ягоных словаў, могуць быць вельмі небясьпечнымі для Армэніі. Становішча Расеі і Беларусі дагэтуль няяснае, – зазначыў дэпутат Гегамян.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG