Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАЗГЛЯД СПРАВЫ НАМЕСЬНІКА СТАРШЫНІ КХП БНФ ПАПКОВА ПЕРАНЕСЕНЫ НА ЗАЎТРА


Любоў Лунёва, Менск

Але да 16 траўня міліцыянты ніякіх прэтэнзіяў да спадара Папкова ня мелі. Толькі пасьля таго, як намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зьвярнуўся ў гарвыканкам з заяўкай на пікет на Кастрычніцкай плошчы, падпалкоўнік Гірэль сустрэўся са спадаром Папковым.

Спадар Гірэль прыгразіў палітыку, што калі той не адмовіцца ад правядзеньня акцыі, прызначанай на 18 траўня, міліцыянты складуць на яго пратаколы і за 25 сакавіка, і за 26 красавіка — на падставе відэастужак.

Радыё Свабода паведамляла, што 16 траўня афіцэры міліцыі ўварваліся ў кватэру спадара Папкова і гвалтам пацягнулі яго ў пастарунак. На наступны дзень Папкоў сам прыйшоў у суд і запатрабаваў адваката. Сёньня адбылося першае паседжаньне ў справе. Гаворыць Сяргей Папкоў:

(Папкоў: ) "Судом гэта нельга назваць, гэта спроба пакараць за палітычную дзейнасьць. Далі загад радавым напісаць на мяне рапарты — як пагрозу за заяўку на 18 траўня. Людзі выйшлі і былі зьбітыя і затрыманыя. Ідзе запалохваньне, сапраўдны прэсінг. Парушанае ўсё заканадаўства, Канстытуцыя, прадаецца Беларусь, зьнішчаецца ўсё беларускае ў Беларусі".

Сьведка з боку міліцыі экспэрт-стажор Маскоўскага аддзелу міліцыі Аляксей Антыпаў патлумачыў, што спадара Папкова не затрымліваў, а рапарт затрыманьня складаў на загад кіраўніцтва 15 траўня.

Гэта зьбянтэжыла судзьдзю Натальлю Вайцяховіч, і яна, прызначыўшы апытаньне новых сьведкаў, перанесла разгляд справы на заўтра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG