Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯ ВЫКЛЮЧАНА, ШТО ВІЗЫТ ПАПЫ РЫМСКАГА Ў БЕЛАРУСЬ АДБУДЗЕЦЦА Ў 2002 ГОДЗЕ


Алена Радкевіч, Прага

(Пятчыц: ) “У кансысторыі прымаюць удзел 155 кардыналаў, хоць былі запрошаныя ўсе кардыналы, якіх у Каталіцкай царкве 183. Ня ўсе здолелі прыехаць у Ватыкан з розных прычынаў – нехта хворы, нехта стары. Дык вось 155 кардыналаў бярэ ўдзел, у тым ліку і наш кардынал – Казімер Сьвёнтак, галава Каталіцкай царквы ў Беларусі”.

(Радкевіч: ) “Як часта адбываюцца такія кансысторыі, у чым іх значэньне для Каталіцкай царквы?”

(Пятчыц: ) “Такія кансысторыі адбываюцца ў залежнасьці ад патрэбы Каталіцкай царквы. Магу сказаць, што за 22 гады пантыфікату Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ, гэта ўжо шостая кансысторыя. Гэтая кансысторыя прысьвечаная эвангелізацыі ў новым, ХХІ стагодзьдзі. Падставай для дыскусіі на гэтую тэму стаў Апостальскі ліст Яна Паўла ІІ “На пачатку новага тысячагодзьдзя”.

(Радкевіч: ) “Скажэце, ці меркавалася, што ў Ватыкане будзе абмеркаваная магчымасьць візыту Папы ў Беларусь сёлета ўвосень або ў наступным годзе? Што чуваць з гэтым пытаньнем?”

(Пятчыц: ) “Папу кардынал Сьвёнтак запрашаў ужо як мінімум тры разы. Прэсавы сакратар Ватыкану казаў, што…ну разглядаецца магчымасьць, што калі Папа паедзе ў Баўгарыю, магчыма будзе і ў Беларусі. Але ведаеце, калі будзе афіцыйна паведамлена, тады будзе паведамлена”.

(Радкевіч: ) “А калі Папа зьбіраецца ў Баўгарыю?”

(Пятчыц: ) “У 2002 годзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG