Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ СТАЯЎ СЁНЬНЯ І Ў ЖОДЗІНЕ


Алесь Мікалайчанка, Жодзіна

У 15.40 больш за дзясятак актывістаў жодзінскай філіі моладзевага руху "Зубар" утварылі ланцуг памяці па пэрымэтры шырокай пляцоўкі блізу цэнтральнай прахадной акцыянэрнага таварыства "Сьвітанак", адбылося гэта якраз падчас перазьменкі на прадпрыемстве.

Пікетоўцы трымалі партрэты Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскана, Зьмітра Завадзкага і Генадзя Карпенкі. Былі й плякаты з пытаньнем да Аляксандра Лукашэнкі: "Хто наступны зьнікне пасьля гэтых ахвяраў палітычных рэпрэсіяў?"

Рабочыя "Сьвітанку" спыняліся каля пікетоўцаў, пыталіся і пра зьніклых людзей, і пра прэзыдэнцкія выбары, і пра другі "Ўсебеларускі сход".

Дарэчы, учора падобныя несанкцыянаваныя акцыі блізу прахадных розных прадпрыемстваў Маладэчна правялі актывісты тамтэйшай філіі "Зубра". Але ні сёньня ў Жодзіне, ні ўчора ў Маладэчне міліцыя не затрымала пікетоўцаў — дзякуючы прадуманай вулічнай тактыцы "зуброў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG