Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЧАТАК АКЦЫІ “ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ"


Юры Сьвірко, Менск

Я знаходжуся каля станцыі мэтро Кастрычніцкая побач з расьцяжкай над праспэктам Скарыны, на якой напісана “Другі Ўсебеларускі сход”.
Літаральна поўгадзіны таму на сходзе адбыўся цікавы выпадак. Была бура, у Менску на момант выключылася электрычнасьць, а ў гэты момант выступаў лідэр украінскіх камуністаў Сіманенка, які моцна напалохаўся.

Адначасова пачаўся дождж, які сапсаваў настрой удзельнікаў акцыі, але людзі ўжо выйшлі на праспэкт Скарыны, яны стаяць на ходніках з партрэтамі зьніклых, а таксама Генадзя Карпенкі. Большасьць удзельнікаў стаіць пакуль на выхадах са станцыі мэтро Кастрычніцкая, каб у патрэбе схавацца ад дажджу. Людзі стаяць пад парасонамі, іх здымаюць апэратары МУС.

Вось я пытаю ў кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, ці не папсавала яму настрой надвор’е?

(Лябедзька: ) “Вядома, папсавала троху, бо менш людзей прыйшло. Але тыя, што тут ёсьць, для іх ні дожд, ні нешта іншае – не перашкода, бо яны разумеюць і ведаюць усё сэрцам і душой”.

(Карэспандэнт: ) “Затрыманьняў не было яшчэ?”

(Лябедзька: ) “Ланцуг толькі разгортваецца, як будзе далей… Падыходзілі міліцыянты ў цывільным, пыталіся, хто галоўны, я сказаў, што па канстытуцыі ў нас усе роўныя. Яны сказалі, што калі ўсе будуць стаяць мірна, дык затрыманьняў ня будзе”.

(Карэспандэнт: ) “Мы – на Кастрычніцкай плошчы. А што далей? Колькі людзей выйшла?”

(Лябедзька: ) “Я думаю, што ланцуг мы расьцягнем ад Кастрычніцкай плошчы да плошы Незалежнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG