Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ ДАЛІ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЗА ВЫСТУПЛЕНЬНІ АД ІМЯ НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ПАРТЫІ


Ягор Маёрчык, Менск

Адміністрацыйная справа Паўла Севярынца цягнулася 1,5 месяца. За гэты час супрацоўнікі чатырох раённых упраўленьняў міліцыі Менску падрыхтавалі некалькі пратаколаў на Паўла, сабралі цэлую калекцыю ўлётак, якія распаўсюджвалі сябры Маладога Фронту. Судзьдзя Руслан Казадаеў вынес нечакана мяккі вырак — папярэджаньне.

Аднак Павал Севярынец не задаволены рашэньнем судзьдзі:

(Севярынец: ) "Выступаючы з заключным словам у судзе, я сказаў, што Малады Фронт — гэта нават ня назва, гэта паняцьце, гэта вобраз, гэта ідэя. А ідэю засудзіць немагчыма".

Прычыну адносна мяккага рашэньня судзьдзі лідэр моладзевай арганізацыі бачыць у тым, што ўлады напалоханыя апошнімі вулічнымі акцыямі Маладога Фронту:

(Севярынец: ) "З аднаго боку — баяцца ўлады, і прысуд усё-такі ёсьць. З другога боку — баяцца Маладога Фронту, таму й прысуд такі мяккі. Перад выбарамі суд пачынае зважаць на закон, а ня толькі на ўказаньні зьверху".

Сёньняшні вырак Паўлу Севярынцу азначае, што наступным разам лідэру Маладога Фронту могуць даць буйны штраф або нават арыштаваць да 15 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG