Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКАЯ МОЛАДЗЬ У МАСКВЕ ТАКСАМА ПІКЕТАВАЛА СЁНЬНЯ БЕЛАРУСКУЮ АМБАСАДУ


Алена Ціхановіч, Прага

(Сысоева: ) “Каля беларускай амбасады сабралося каля 20 чалавек – моладзі, студэнтаў маскоўскіх ВНУ. Былі лёгунгі – “Твой рэжым асуджаны” (гэта пра Лукашэнку, а не пра Пуціна), “Мы хочам ведаць праўду”, “Лукашэнка = фашызм”. Раздавалася ўлётка з пісьмом маці Віктара Ганчара, які быў скрадзены беларускімі спэцслужбамі. Была спроба скандаваць лёзунгі, аднак міліцыя нас папярэдзіла, што нас могуць адвесьці ў пастарунак. Мінакі рэагавалі ў асноўным станоўча. З беларускай амбасады да нас ніхто ня выйшаў”.

Мы папрасілі Вольгу працытаваць адкрыты зварот маці Віктара Ганчара да Лукашэнкі, які распаўсюджваўся у Маскве.

(Сысоева: ) “У гэтай улётцы, што сябры Антыфашыстоўскага дзеяньня раздавалі мінакам, былі такія словы: “Вы былі разам з маім сынам у доме, сядзелі за сталом, купленым на працоўныя капейкі сорак гадоў таму, памятаеце гасьціннасьць і дабрыню беларускай жанчыны? Апамятайцеся, спадар Лукашэнка, калі вы ня ведалі ці забылі галоўную біблейскую запаведзь і зайшлі так далёка, што можаце замахнуцца на чалавечае жыцьцё, апамятайцеся. Мне ніколі не было сорамна за сваіх дзяцей. Я Віктарам ганаруся і заўсёды буду ганарыцца. Вярніце мне сына. Веру, што ён жывы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG