Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ”


Юры Сьвірко, Менск

(Сьвірко: ) “А палове на пятую ў цэнтры Менску, дзе я зараз знаходжуся, на рагу праспэкта Скарыны і вуліцы Гарадзкі вал, адбылася акцыя, мэтай якой было нагадаць пра зьніклых у Беларусі людзей. На гэты момант вядома, што было затрымана тры ўдзельнікі акцыі – гэта Лявон Садоўскі, Лявон Малахаў і Людміла Бажок. Спадарыня Бажок трымала партрэты зьніклых Ганчара і Красоўскага.
Нагадаю, што Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі зьніклі роўна год і восем месяцаў таму – 16 верасьня 1999 году.

Усяго ўдзельнікаў пікету было каля 10. Было таксама каля 10 міліцыянтаў тут, ля шыльды з надпісам “Міністэрства ўнутраных справаў” і яшчэ каля 10 журналістаў.

Зараз я зьвяртаюся да старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, які таксама прысутнічаў на пікеце. Чым была выкліканая гэтая акцыя?”

(Лябедзька: ) “Гэтая акцыя заплянаваная ў фармаце агульнай кампаніі “Хочам ведаць праўду”, якая праводзіцца ў працягу траўня па ўсёй Беларусі і па-за яе межамі”.

(Карэспандэнт: ) “Якія наступныя акцыі з сэрыі “Хочам ведаць праўду” вы плянуеце праводзіць?”

(Лябедзька: ) “Бліжэйшая акцыя будзе 18 траўня – “Ланцуг неабыякавых людзей”. Мы разьлічваем, што прыйдзе некалькі тысяч чалавек. Было б добра, каб гэта было трошку больш, чым зьбярэ Аляксандар Лукашэнка ў гэты дзень на сваю перадвыбарчую акцыю. Акцыя пройдзе сымбалічна. Ланцуг працягнецца ад плошчы Незалежнасьці, дзе знаходзіцца ўрад, паўз быдынкі МУС і КГБ да рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Сёньня ў нас не атрымалася доўга пастаяць з партрэтамі зьніклых – гэтая тэрыторыя была дволі хуценька зачышчаная, тры чалавекі былі забраныя, але я думаю, што няма ніякіх юрыдычных падставаў, каб іх доўга трымаць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG