Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗКІ СУД ПАКІНУЎ ЧЫГІРА-МАЛОДШАГА ПАД ВАРТАЙ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Разгляд скаргі меўся быць 18 траўня. Сёньня адвакат Чыгіра-малодшага Аляксандар Пыльчанка меркаваў перадаць у суд дакумэнты, якія даказваюць, што ягонага падабароннага неабходна вызваліць з-пад варты.

Між тым, у судзе адвакату Чыгіра паведамілі, што разгляд скаргі ўжо адбыўся і яна адхіленая. Маці арыштаванага Юлія Чыгір лічыць, што разгляд прысьпешылі наўмысна, каб абмежаваць адваката ў ягоных магчымасьцях абараняць Чыгіра-малодшага. Паводле Юліі Чыгір, па законе сына ўжо павінны вызваліць.

Юлія Чыгір тлумачыць:

(Чыгір: ) "Яго абвінавачваюць ва ўгоне 5 аўтамабіляў. Калі сьледчыя падоўжылі затрыманьне да 4-х месяцаў, то прычынамі яны пазначылі зусім іншыя эпізоды. Гавораць пра тое, што ім трэба праверыць, ці мае ён дачыненьне да ўгону нейкіх двух іншых аўтамабіляў. Атрымліваецца, што яму трэба прад'яўляць іншыя абвінавачаньні альбо вызваляць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG