Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЭЎРОПЫ: НАЙВЯЛІКШАЯ ПЕРАШКОДА ДЛЯ БЕЛАРУСІ НА ШЛЯХУ ДА ДЭМАКРАТЫІ – ЛУКАШЭНКА


Гутарыў Мікола Іваноў, Прага

(Алін: ) “Сёньня раніцай мы правялі нефармальную сустрэчу прадстаўнікоў эўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Сустрэча датычылася сытуацыі ва Ўкраіне і Беларусі. Зразумела, што мы выказалі глыбокую заклапочанасьць палітычнай сытуацыяй у абедзьвюх краінах – там яна разьвіваецца ў дрэнным кірунку”.

(Карэспандэнт: ) “Ці на гэтай сустрэчы былі выпрацаваныя нейкія канкрэтныя рэкамэндацыі для вяртаньня Беларусі да дэмакратыі?”

(Алін: ) “Адзіны рэцэпт, які мы выпрацавалі – нанесьці паразу Лукашэнку на выбарах. Бо, калі ня будзе перамогі дэмакратаў на выбарах, у Беларусі ня будзе ніякіх дэмакратычных пераменаў. Таму цяпер самае галоўнае – мець у Беларусі свабодныя і дэмакратычныя выбары. У нас сапраўды цяпер ёсьць рэальны шанец зрынуць Лукашэнку. На паседжаньні мы некалькі разоў абмяркоўвалі, як мы можам дапамагчы дэмакратычным зьменам у Беларусі. Мы прыйшлі да высновы, што самая вялікая перашкода – сам Лукашэнка. Мы па-ранейшаму праводзім дыялёг унутры сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі пра найлепшыя крокі, як гэтага дасягнуць. Мы стварылі вэб-сайт www.stopluka.now і праводзім у Швэцыі шырокую інфармацыйную кампанію пра парушэньні правоў чалавека таталітарным рэжымам у Беларусі. Мы дамагліся таго, што сродкі масавай інфармацыі зьвярнулі ўвагу на гэтую праблему, мы накіроўваем сяброў нашай партыі ў Беларусь, каб арганізаваць большае супрацоўніцтва паміж простымі людзьмі Беларусі і швэдамі”.

(Карэспандэнт: ) “Да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі засталося некалькі месяцаў. Што канкрэтна сацыял-дэмакраты Швэцыі ды іншых эўрапейскіх краінаў зьбіраюцца зрабіць, каб дапамагчы беларускай дэмакратыі ў гэты пэрыяд?”

(Алін: ) “Шмат якія эўрапейскія арганізацыі ўжо працуюць над гэтым. У Менску працуе Кансультацыйна-маніторынгавая група АБСЭ. Яны распрацавалі спэцыяльную праграму назіраньня за выбарамі. І гэта вельмі важна. Мы, зразумела, падтрымліваем гэтую дзейнасьць. Мы зробім усё магчымае, каб арганізаваць міжнародную падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Я асабіста, старшыня сацыялістычнай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і мы ў гэтай групе ўжо абмяркоўвалі паўнамоцтвы так званага нядаўна абранага парлямэнту Беларусі – ці прызнаваць яго”.

(Карэспандэнт: ) “На заканчэньне нашай размовы мы папрасілі намесьніка генэральнага сакратара кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі, якая зараз ачольвае Эўразьвяз, Урбана Аліна выказаць свой прагноз пра далейшае разьвіцьцё падзеяў у Беларусі”.

(Алін: ) “Я б ня быў сацыял-дэмакратам, калі б у мяне не было надзеі на лепшую будучыню для Беларусі. Калі выбары будуць свабоднымі – Лукашэнка прайграе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG