Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ АДНОЎЛЕНАЯ СУДОВАЯ СПРАВА АБ ВЫСЯЛЕНЬНІ З ДОМУ СЯМ’І ДОМАША


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Справа гэтая мае досыць выразную палітычную афарбоўку. Высяляць Домаша пачалі яшчэ ў 1997 годзе, прычым па ўказаньні самога Лукашэнкі. Аднак, рэальных падставаў для гэтага не было. Суд зрабіў спробу знайсьці парушэньні, якія быццам былі зробленыя, калі Домаш купляў дом у 1994 годзе. Тым ня менш, справа была прыпыненая. У сьнежні летась яе яшчэ раз вынялі з шуфляды, але зноў бяз посьпеху.

І вось 20 сакавіка намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Мірашнічэнка накіраваў пратэст у прэзыдыюм абласнога суду. Мэта пратэсту – каб разгляд справы аб высяленьні сям’і Домаша быў адноўлены. Прэзыдыюм абласнога суду выканаў патрабаваньне пратэсту, і справа зноў была накіраваная ў Ленінскі раённы суд гораду. Аднак, сёньня ж яна была прыпыненая, прычым на просьбу пазоўніка – Жыльлёвае рамонтна-экспюатацыйнае управы гарвыканкаму, каб удакладніць свае патрабаваньні.

Па словах адваката Сямёна Домаша Алега Куца, у пазове былі парушаныя элемэнтарныя патрабаваньні закону. Напрыклад, не было нават указана, куды, у якое жылое памяшканьне ЖРЭУ прапануе высяліць сям’ю Сямёна Домаша.

Адначасова з актывізацыяй судовых ворганаў, справу аб доме Домаша пачало раскручваць беларускае тэлебачаньне. Гэта адбылося 28 красавіка ў праграме “Тайныя спружыны палітыкі”. Сямён Домаш сёньня афіцыйна запатрабаваў ад Белдзяржтэлерадыёкампаніі абвергнуць ілжывыя зьвесткі, што прагучалі ў эфіры. Ён патрабуе магчымасьці зрабіць гэта асабіста ў праграме “Тайныя спружыны палітыкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG