Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ПРАПАНАВАЛА ЛУКАШЭНКУ ДАПУСЬЦІЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПАРТЫІ НА ТАК ЗВАНЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ СХОД


Уладзімер Глод, Менск

На думку кіраўніцтва АГП, гэта было б канструктыўным крокам дзеля ўсталяваньня ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў атмасфэры даверу.

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць ініцыятыву жаданьнем выкласьці пляны партыі наконт выхаду краіны з эканамічнага крызысу перад шырокай аўдыторыяй.

Аўтары ліста да Аляксандра Лукашэнкі, у прыватнасьці, пішуць: “Спадзяемся, што магчымасьць удзелу ў сходзе 3-4-х чалавек з поглядамі на сытуацыю ў краіне, якія адрозьніваюцца ад афіцыйных, ня выкліча страху і бясьсільля ў афіцыйных уладаў”.

Адмову на свой зварот кіраўнікі партыі будуць разглядаць як публічную дэманстрацыю слабасьці ўладаў і нежаданьне пошуку кампрамісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG