Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА АДКАЗАЎ НА ЛІСТ ДЗЕЙНАГА СТАРШЫНІ АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск

Дзейнаму старшыні АБСЭ міністру замежных справаў Румыніі Мірчу Джэану сёньня накіраваны адказ Аляксандра Лукашэнкі на ліст, што быў перададзены празь міністра замежных справаў Беларусі спадара Хвастова 9 красавіка. Пра гэта паведаміў на сёньняшнім паседжаньні лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік.

Амбасадар Вік сказаў, што ён пакуль ня лічыць для сябе магчымым распавядаць пра ягоны зьмест альбо нейкім чынам камэнтаваць яго. “Усе пытаньні зараз трэба задаваць дзейнаму старшыні АБСЭ”, — падкрэсьліў амбасадар.

Варта нагадаць, што ў лісьце Мірчы Джэаны выказвалася заклапочанасьць з нагоды сумнавядомага дэкрэту №8, а таксама тлумачылася пазыцыя АБСЭ ў справе падрыхтоўкі ўнутраных назіральнікаў за маючымі адбыцца сёлета ў Беларусі прэзыдэнцкімі выбарамі.

На сёньняшнім паседжаньні лідэры апазыцыйных партыяў выказалі й сваё стаўленьне да звароту "пяцёркі" патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта да жыхароў Беларусі. Усе яны ацанілі гэты крок як пэўны прагрэс.

А рада Партыі працы разглядае рашэньне аб каардынацыі дзеяньняў патэнцыйных кандыдатаў як пачатак стварэньня шырокай грамадзянскай кааліцыі. Рада вырашыла ўзмацніць падрыхтоўку ўнутраных назіральнікаў за выбарамі — сябраў партыі, а таксама правесьці шэраг пікетаў дзеля выкананьня патрабаваньняў лютаўскага прафсаюзнага мітынгу.

Станоўча ацаніў ініцыятыву “пяцёркі” і выканкам Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG