Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ АРГАНІЗАТАРЫ ЎЧОРАШНІХ АКЦЫЯЎ УЖО АТРЫМАЛІ ПОЗВЫ Ў СУД


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

У Пінску ўчора прайшлі два жалобныя шэсьці. На выкліканых у гараддзел міліцыі спадароў Лабішчэвіча і Саракавіка склалі сёньня пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі ды выпісалі позвы ў суд, які будзе заўтра.

Учора гэтыя арганізатары Чарнобыльскага шляху, сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, адмовіліся далучыцца да іншай, большай калёны ды наладзілі асобнае шэсьце. Пры гэтым яны, адрозна ад другой групы заяўнікаў, што атрымалі папярэдні дазвол, адмовіліся заключаць дамовы і аплочваць паслугі міліцыянтаў, дактароў і камунальнікаў.

Калёна сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі, нягледзячы на папярэджаньні міліцыянтаў пра магчымую адказнасьць, рушыла ўздоўж вуліцы Леніна ў гарадзкі парк прыкладна праз паўгадзіны пасьля асноўнай калёны. У гарадзкім парку на набярэжнай удзельнікаў шэсьця сустракаў човен зь вялізным бел-чырвона-белым ветразем.

Падчас прамовы старшыні Пінскай філіі КХП БНФ Яўгена Шатохіна да берагу падышла большая частка шэсьця, гэта былі людзі зь першай калёны, што ладзілі мітынг паблізу — на летняй пляцоўцы парку.

Пры канцы мітынгу людзі запалілі сьвечкі ды спусьцілі на ваду вянок зь бел-чырвона-белымі ды чорнымі стужкамі — хвалі Прыпяці хутка панесьлі яго ў бок Чарнобылю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG