Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЕВЯРЫНЦУ ПАГРАЖАЕ СУДОВАЕ ПАКАРАНЬНЕ ЗА “ДЗЕЙНАСЬЦЬ АД ІМЯ НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ”


Любоў Лунёва, Менск

Абвінавачаньне Паўла Севярынца грунтуецца на двух міліцэйскіх пратаколах, якія былі складзеныя за ўлёткі на футбольным матчы "Беларусь—Нарвэгія" 28 сакавіка.

Паўла абвінавачваюць у тым, што ён нібыта выступае й дзейнічае ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі. Пакараньнем за гэта могуць быць папярэджаньне, штраф да 50 мінімальных заробкаў альбо 15 сутак арышту.

Гэта першая справа такога кшталту. Павал Севярынец лічыць, што нагодай для судовага прэцэдэнту стала актыўная дзейнасьць сяброў Маладога Фронту:

(Севярынец: ) "Вось гэты судовы працэс сьведчыць пра тое, наколькі небясьпечным для рэжыму стаў Малады Фронт. Толькі за згадку Маладога Фронту, толькі за гэтыя два словы можна атрымаць 15 сутак арышту. Гэта ацэнка дзейнасьці арганізацыі.

Малады Фронт зараз вельмі актыўна дзейнічае, ён плянуе вывесьці на прэзыдэнцкія выбары каля 1,5 мільёна маладых выбаршчыкаў, праводзіць хвалю акцыяў. Апошні месяц акцыяў было каля 20 толькі ў Менску, а яшчэ некалькі дзясяткаў у рэгіёнах. Менавіта гэтая актыўнасьць палохае рэжым.

Нягледзячы на тое, што я адседзеў 10 сутак на Акрэсьціна і быў ізаляваны ад сяброў Маладога Фронту, акцыі працягваліся. Рэжым зразумеў небясьпеку для сябе з боку моладзі й Маладога Фронту як найбольш масавага й найбольш актыўнага руху. Рэжым спрабуе зьбіць хвалю вось такімі драконаўскімі мерамі", — паведаміў Павал Севярынец Радыё Свабода ў судовай залі.

Судзьдзя Руслан Казадаеў пасьля апытаньня сьведак перанёс суд на 3 траўня, каб высьветліць некаторыя акалічнасьці справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG