Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДКРЫЎСЯ КАНГРЭС «СЬВЕТ ПАСЬЛЯ ЧАРНОБЫЛЯ»


Віталь Цыганкоў, Менск

Сёлетні дэвіз Кангрэсу — "Будучыня дзецям — шанец сьвету".

Сёньня на Кангрэсе арганізацыйны дзень — зьяжджаюцца госьці, уласна праца пачнецца заўтра. Падзея абяцае быць надзвычай прадстаўнічай — акрамя найлепшых беларускіх спэцыялістаў, на Кангрэсе выступяць прадстаўнік АБСЭ Ганс-Георг Вік, экспэрты ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя, літаратары Генадзь Бураўкін і Сьвятлана Алексіевіч, мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Філарэт, прадстаўнікі дыпляматычных місіяў.

Галоўны арганізатар форуму, старшыня Фонду "Дзецям Чарнобыля" Генадзь Грушавы адзначае, што Кангрэс праводзіцца ня дзеля чарговай гадавіны катастрофы, а таму, што зьявілася сур'ёзная заклапочанасьць зьніжэньнем увагі да чарнобыльскіх праблем як у Беларусі, так і ў сьвеце. Асабліва гэта выявілася пасьля закрыцьця летась апошняга блёку Чарнобыльскай АЭС. Дзяржаўная праграма мінімізацыі наступстваў аварыі не выконваецца, бюджэтныя чарнобыльскія выдаткі штогод памяншаюцца.

Найбольш непакоіць як беларускіх, так і замежных дабрачынцаў сумнавядомы дэкрэт Лукашэнкі №8, які Генадзь Грушавы назваў "самым няўдалым дзяржаўным рашэньнем перад 15-й гадавінай аварыі".

Цікава, што нават ляяльныя да ўлады чарнобыльскія арганізацыі выказваюць заклапочанасьць гэтым дэкрэтам. Напрыклад, сёньня на прэсавай канфэрэнцыі на гэтую тэму выказаўся Ўладзімер Камянкоў, кіраўнік грамадзкай арганізацыі "Інваліды Чаробыля".

"У дэкрэце не сказана, якую максымальную дапамогу можа атрымаць фізычная альбо юрыдычная асоба без рэгістрацыі ў дэпартамэнце. Напрыклад, хворы атрымлівае некалькі таблетак — ці павінен ён іх рэгістраваць? Адказу на гэтае пытаньне мы пакуль не атрымалі", — заявіў кіраўнік грамадзкай арганізацыі "Інваліды Чарнобыля" Ўладзімер Камянкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG