Сёньня ў другой палове дня ў Менск прыбыў расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў. Паводле крыніцаў у Міністэрстве абароны Беларусі, галоўная мэта візыту — перамовы наконт стварэньня рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі й Расеі ў межах саюзнай дзяржавы.
Гэтая праблема будзе абмяркоўвацца заўтра на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзьвюх краінаў. Напярэдадні калегіі Сяргей Іваноў правядзе сустрэчу сам-насам зь беларускім міністрам абароны Леанідам Мальцавым.
Сёньня з расейскім міністрам сустрэўся дзяржсакратар Рады бясьпекі Беларусі Ўрал Латыпаў. Дарэчы, у 1970-я гады Сяргей Іваноў закончыў вышэйшую школу КГБ у Менску, дзе выкладаў Урал Латыпаў.