Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ – ЮБІЛЕЙ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ


ул. інф.

Сярод тых, хто накіраваў свае віншаваньні – пісьменьнік Васіль Быкаў, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

“БНФ заўсёды падтрымліваў і вітаў дзейнасьць Рады БНР – адзначаецца ў лісьце, падпісаным намесьнікамі старшыні БНФ Віктарам Івашкевічам і Вячаславам Сіўчыкам. – Актуальнасьць дзейнасьці Рады БНР увесь час падкрэсьлівае і сёньняшні рэжым, які няспынна ладзіць паклёпніцкія агітацыйныя кампаніі супраць Старшыні і ўсёй Рады, як і супраць беларускай палітычнай апазыцыі і яе лідэраў. Сёньня за сьвяткаваньне 83-х угодкаў БНР за кратамі на Акрэсьціна знаходзяцца старшыня БНФ Вінцук Вячорка, намесьнікі старшыні БНФ Алесь Бяляцкі і Павал Севярынец, в.а. старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі. Іхняе зьняволеньне і зьбіцьцё дзясяткаў маладых беларусаў 25 сакавіка яшчэ раз падкрэсьлівае, што мусіць быць беларуская салідарнасьць, еднасьць дзейнасьці і ўзаемаразуменьне ўсіх беларускіх незалежніцкіх сілаў, як на Бацькаўшчыне, так і на эміграцыі. Мы гатовыя да самай цеснай супрацы з Радай БНР”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG