Удзельнікі акцыі зьбяруцца 26 красавіка а 17-й гадзіне на плошчы Свабоды, дзе пройдзе гадзіна смутку памяці ахвяраў катастрофы. У гэты ж час у праваслаўным і каталіцкім Катэдральных саборах адбудуцца набажэнствы. Жалобныя набажэнствы пройдуць і ў іншых храмах Беларусі.
Мяркуецца, што пасьля набажэнства ўдзельнікі Чарнобыльскага шляху накіруюцца да Дома ўраду, каб перадаць уладам зварот з патрабаваньнем выконваць дзяржаўную праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы.
Арганізатары Чарнобыльскага шляху ня будуць падаваць у гарвыканкам заяўку на яго правядзеньне, бо лічаць, што дазвол уладаў на тое, каб памянуць памерлых ад радыяцыі суайчыньнікаў, непатрэбны.