Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У НЬЮ-ЁРКУ РАСПАЧАЎ СЛУХАНЬНІ СПРАВЫ БАРАДЗІНА


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Ці ўспрымаюць у Амэрыцы Барадзіна як важнага чыноўніка саюзу Беларусі й Расеі і якое стаўленьне новай амэрыканскай адміністрацыі да гэтага саюзу?

Пра саюз Беларусі й Расеі апошнім часам у амэрыканскіх сродках масавай інфармацыі ўзгадваецца ў асноўным у артыкулах і паведамленьнях пра справу менавіта Паўла Барадзіна. Гэтыя згадкі даволі рэдкія. Звычайна амэрыканскія журналісты ніяк ня зьвязваюць Паўла Барадзіна з Беларусьсю. Яго называюць былым крамлёўскім дарадцам або проста былым высокапастаўленым прадстаўніком Крамля. Газэта Washington Post, калі тлумачыла свайму амэрыканскаму чытачу, хто такі Павал Барадзін, распавяла пра тое, чым ён займаўся ў Крамлі, але пры гэтым заўважыла (цытую) “Барадзін зараз мае ў большай ступені цырыманіяльную пасаду дзяржаўнага сакратара беларуска-расейскага саюзу”. Тут жа згадваецца і пра словы А.Лукашэнкі, калі ён сказаў, што ЗША зьяўляюцца флагманам сярод краінаў сьвету, у якіх парушаюцца правы чалавека. Выглядае, што саюз Беларусі й Расеі ня толькі амэрыканскія журналісты, але й амэрыканскія ўлады сапраўды разглядаюць больш як “цырыманіяльную” структуру.

Кіраўнік беларускага аддзелу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Армстронг падкрэсьлівае, што са зьменай адміністрацыі Вашынгтон не зьмяніў сваіх адносінаў да Беларусі. Прыярытэтнымі інтарэсамі ўраду ЗША, заўважыў Джон Армстронг, застаюцца аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі і дзяржаўная незалежнасьць краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG