Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЯРОЗЕ ЗАБАРАНІЛІ ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ (!) ЛУКАШЭНКІ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Заяўка ў райвыканкам была пададзеная ад iмя жыхара Бярозы Сяржука Русецкага. Ён выказаў жаданьне разам з сябрамi выйсьцi на галоўную плошчу гораду з адмысловымi плякатамi. Плякаты павiнны былi cьведчыць, што грамадзкасьць Бярозы хоча падзякаваць Аляксандра Рыгоравiча за зробленае, павiншаваць са сьвятам 1 красавiка ды пяцiгодзьдзем з моманту падпiсаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы.

Але рэакцыя мясцовых уладаў на пададзеную заяўку была катэгарычная. У адказе, атрыманым за подпiсам кiраўнiка бярозаўскай вэртыкалi Iльлi Малейцiна, гаворыцца, што райвыканкам адмаўляе ў правядзеньнi гэтай акцыi. Прычынай было названае тое, што (далей цытую) "згаданая ў заяве мэта пiкету несапраўдная, а абраная форма мерапрыемства не адпавядае мэце". (канец цытаты).

Па словах Сяржука Русецкага, якi зьяўляецца актывiстам дэмакратычнай апазыцыi ў горадзе, такi адказ можна расцэньваць як сьведчаньне таго, што бярозаўскiя ўлады ня лiчаць сапраўдным палiтычны ды эканамiчны курс Аляксандра Лукашэнкi, i не жадаюць яго падтрымлiваць. Адначасова з адказу вынiкае, што мясцовая "вэртыкаль" вельмi несур'ёзна ставiцца да хаўрусу з Расеяй i не плянуе нiякiх сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды так званага Дня яднаньня. Гэта тычыцца ня толькi Бярозы, але й iншых раённых цэнтраў Берасьцейшчыны. Першакрасавiцкi Дзень сьмеху i прымеркаваныя да яго мерапрыемствы успрымаюцца як куды больш адказная i вартая ўвагi падзея.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG