Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯДОМЫЯ ЧЭСКІЯ ПАЛІТЫКІ ВЫСТУПІЛІ Ў АБАРОНУ ВІНЦУКА ВЯЧОРКІ


Ул. інф.

У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца:

“Пратэстуем супраць абмежаваньня свабоды слова. 29.3.2001 беларускім судом за ўдзел у арганізацыі сьвяткаваньня Дня Волі быў засуджаны да 15 дзён адміністрацыйнага арышту старшыня БНФ спадар Вінцук Вячорка.

Мы, што падпісаліся пад гэтай адозваю, упэўненыя, што суд вынес палітычна матываванае абвінавачаньне, якое супярэчыць аднаму з асноўнаых правоў асобы – праву на свабоду слова і мірных сходаў, і ёсьць сьведчаньнем недэмакратычнасьці сучаснага беларускага рэжыму.

Пратэстуем супраць перасьледу беларускіх грамадзянаў і заклікаем кампэтэнтныя ворганы да спыненьня перасьледу ўдзельнікаў дэманстрацыі й скасаваньню выданых прысудаў”.

Заяву падпісалі:

Ян Румл, намесьнік старшыні Сэнату Чэскай Рэспублікі,
Міхаэл Жантоўскі, старшыня камітэту замежнай палітыкі Сэнату ЧР,
Пэтр Марэш, старшыня камітэту па адукацыі, навуцы, культуры і спорту ніжняй палаты парлямэнту ЧР,
Ёзэф Зэленэц, сэнатар ЧР,
Марэк Бэнда, намесьнік старшыні канстытуцыйна-юрыдычнага камітэту ніжняй палаты парлямэнту ЧР,
Томаш Пояр, кіраўнік Фонду “Чалавек у бядзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG