Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ 25-ГА САКАВІКА Ў ГОРАДНІ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПАКАРАНЫЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Учора мы паведамілі, што міліцыя затрымала падчас Дня Волі аднаго чалавека. Гэта быў Дзьмітры Ягораў, які паспрабаваў сфатаграфаваць пяць турэмных фургонаў на пляцы Тызэнгаўза. На хлопца кінуліся шасьцёра міліцыянтаў ды зацягнулі ў фургон, дзе яго абшукалі, зьбілі ды паламалі электронную фотакамэру, якая належыць рэдакцыі.

Хлопца трымалі тры гадзіны, пасьля завезьлі да турмы, дзе й выпусьцілі. З інфармацыі галоўнай рэдактаркі "Биржи информации" Алены Раўбецкай, хлопца моцна білі, нават нагамі. Яму выцялі грудзіну, падбілі вока, усе пашкоджаньні пацьвердзілі дактары.

Сёньня на кватэру да адной зь лідэраў мясцовай "Маладой Грамады" Сьвятланы Нех прыехалі міліцыянты. Яе завезьлі ў Ленінскі РАУС ды склалі пратакол. Сьвятлану абвінавачваюць у арганізацыі 25 сакавіка дэманстрацыі. Затым яе адразу павезьлі ў суд, але яна запатрабавала адвакацкай падтрымкі. Судовае паседжаньне прызначылі на пятніцу.

Са словаў Сьвятланы, міліцыянты найперш складаюць пратаколы на тых, хто выступіў на ўчорашнім мітынгу каля Калоскай царквы. Яна таксама сказала там прамову.

Міліцыянты прыйшлі таксама на кватэру да лідэра гарадзкой арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Сяргея Мальчыка, але не засьпелі яго дома.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG