Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЁЗУНГ ПРАТЭСТУ Ў ВАШЫНГТОНЕ: “УЧОРАШНІ КАМУНІЗМ – ГЭТА СЁНЬНЯШНІ ЛУКАШЫЗМ”


Ірына Курапаткіна, Вашынгтон

Блізу 100 беларусаў са штатаў Нью-Джэрсі, Нью-Ёрку й Кліўленду прыехалі сёньня ў Вашынгтон, каб удзельнічаць у акцыі пратэсту, прымеркаванай да дня Волі.

Людзі прыехалі зь сем’ямі, дзецьмі, новым пакаленьнем беларусаў у ЗША. Гэтая акцыя арганізаваная беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем.

Заплянаваныя два пратэсты – тут, ля беларускай амбасады, і празь дзьве гадзіны ля амбасады Расейскай Фэдэрацыі.

Сярод лёзунгаў сёньняшняй акцыі – “Дэмакратыю і правы чалавека – на Беларусь!”, “Учорашні камунізм – гэта сёньняшні лукашызм”. Дэманстранты скандуюць на беларускай і ангельскай мовах: “Лукашэнка, прэч зь Беларусі!”.

Падрыхтаваны таксама зварот да амэрыканскіх грамадзянаў, да беларускіх уладаў. Апошні зварот дэманстранты плянуюць перадаць у беларускую амбасаду ў ЗША. Выглядае, што як і летась, ніхто з супрацоўнікаў амбасады ня выйдзе да дэманстрантаў.

Ужо стала вядома пра зьбіцьцё і затрыманьні, што адбыліся ў Менску пасьля сьвяткаваньня Дня Волі. Гэтая навіны выклікала хвалю абурэньня сярод прысутных.

З кароткімі прамовамі ў часе акцыі выступілі Зянон Пазьняк, Антон Шукелойць, які ачольвае Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне. У сваіх выступах яны зазначылі, што пакуль тут, у Злучаных Штатах ёсьць людзі зь беларускімі сьцягамі, гэта сьведчыць пра тое, што Беларусь зьнішчыць нельга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG