(Сьвірко: ) “У Менску яшчэ сьвеціць сонца. Я знаходжуся на пляцы Волі. Прыблізна гадзіну назад тут было больш за 100 чалавек, якія сьвяткавалі Дзень Волі. Поўгадзіны назад адсюль ад’ехалі два аўтобусы амонаўцаў і грузавік з салдатамі ўнутраных войскаў. Самае цікавае і сьмешнае адбылося 10 хвілін таму. Прыблізна а палове шостай на плошчы Свабоды прызямліўся вялізны паветраны балён, складзены з маленькіх белых і чырвоных маленькіх балёнікаў. Тры міліцыянты з Цэнтральнага РАУС (у тым ліку вядомы з падзеяў на станцыі мэтро Няміга Барсукоў). Дык вось Барсукоў спрабаваў раздаваць гэтыя балёнікі дзяўчынам, якія ячшэ заставаліся на пляцы. Пры гэтым спадар Барсукоў казаў: “С праздником вас”, гэта значыць, міліцыя таксама пачала сьвяткаваць Дзень Волі”.
(Радкевіч: ) “Значыць, цяпер на вуліцах Менску ўжо зьнятае ачапленьне, і нішто не нагадвае пра асаднае становішча?”
(Сьвірко: ) “Я бачу толькі двух міліцыянтаў, якія прагульваюцца ў сквэрыку пляцу Волі. Іншыя, відаць, вяртаюцца ў казармы”.