Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБ’ЯДНАНУЮ АПАЗЫЦЫЮ НА ЮБІЛЕЙНЫМ ПЛЯЦЫ Ў МЕНСКУ СУСТРЭЛІ ЎЗМОЦНЕНЫЯ КАРДОНЫ МІЛІЦЫІ


Віталь Цыганкоў, Менск

(Сіўчык: ) “Я вас вельмі прашу пайсьці зараз па вуліцы Цімяразева па ходніках, бо іншай дарогі няма. Наперадзе прэзыдэнцкія выбары. Я думаю, наступны раз мы будзем сустракаць 25 Сакавіка ва ўсіх гарадох Беларусі легальна. Мы бо на сваёй зямлі, нам няма каго баяцца. Жыве Беларусь!”

(Цыганкоў: ) “Вы чулі толькі што словы Вячаслава Сіўчыка, намесьніка старшыні БНФ і аднаго з арганізатараў сёньняшняга сьвяткаваньня. Ён сказаў, што людзі пойдуць па вуліцы Ціміразева. Зараз 14:40. Да гэтага некалькі тысяч чалавек, што сабраліся на Юбілейнай плошчы, чакалі прыблізна поўгадзіны, пакуль скончацца перамовы арганізатараў зь міліцыяй. Справа ў тым, што насуперак папярэднім дамоўленасьцям, усе падыходы да Юбілейнай плошчы былі перакрытыя, і туды трапілі толькі тыя, хто прыйшоў раней, яшчэ да дзьвюх гадзінаў. Прыблізна палова прыйшоўшых стаяла па пэрымэтры плошчы і ланцуга, створанага міліцыянтамі.

Вячаслаў Сіўчык сказаў мне, што гаварыў зь міністрам унутраных справаў Навумавым. Сам Навумаў стаіць насупраць натоўпу і назірае за падзеямі. Сіўчык сказаў Навумаву, што ўлада нясе адказнасьць за парушэньне дамоўленасьцяў, за тое, што перакрытыя ўсе ўваходы на Юбілейную плошчу. У адказ міністар сказаў, што калі сёньняшні дзень пройдзе з парушэньнямі, то Сіўчык такама будзе несьці пэрсанальную адказнасьць”.

(Радкевіч: ) “Віталь, ты быў удзельнікам аналягічнай леташняй акцыі. Тыды было шмат тэхнікі, бронетранспартэры, міліцыя з сабакамі (упершыню!). Што можна сказаць пра сёньняшнюю колькасьць праваахоўчых структураў у параўнаньні з леташняй”.

(Цыганкоў: ) “Зараз такой канцэнтрацыі сілы няма. Але міліцыянтаў шмат, яны стаяць у ланцугу вакол плошчы плячо да пляча. Шмат вайскоўцаў і міліцыі ў дварох. Я бачыў дзясяткі аўтобусаў. Ну і шмат людзей у цывільным сярод дэманстрантаў”.

(Радкевіч: ) “Дык якая ж канчатковая мэта маршруту, куды яны зьбіраюцца прыйсьці?”

(Цыганкоў: ) “Здаецца, самі маніфэстанты гэтага ня ведаюць. Паколькі, як паведаміў мне кіраўнік БНФ Вінцук Вячорка, міліцыя прапанавала па вуліцы Танкавай і Цімяразева ісьці на плошчу Бангалёр, спадар Вччорка катэгарычна сказаў, што на Бангалёр ніхто ісьці не зьбіраецца. Так што пачатак маршруту вядомы, а канец даведаемся…”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG