Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСК ПРЫБЫЎ ІРАНСКІ МІНІСТАР АБАРОНЫ


Валер Каліноўскі, Менск

Іранскі міністар абароны Алі Шамхані сустрэўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Чумаковым, міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым. Праграма ягонага візыту таксама мяркуе наведваньне некалькіх беларускіх прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу.

У Міністэрстве замежных справаў паведамілі, што візыт адмірала Алі Шамхані — “плянавае мерапрыемства дзеля пашырэньня двухбаковых адносінаў паміж Беларусьсю ды Іранам у сьвятле падрыхтоўкі візыту прэзыдэнта Ірану Хатамі”.

Міністэрства абароны адмаўляецца казаць пра дэталі візыту адмірала Алі Шамхані. Начальнік прэсавай службы Мінабароны Леанід Прышчэпа паведаміў толькі, што прэсавая канфэрэнцыя па выніках гэтага візыту не прадугледжаная.

Амбасада Ірану ў Менску таксама пазьбягае камэнтаваць падрабязнасьці візыту. У МЗС тымчасам не хаваюць, што абмяркоўваюць праблемы вайсковага супрацоўніцтва Беларусі ды Ірану. Гаворыць прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка:

(Латушка: ) "Я не хацеў бы казаць, што гэта візыт таямнічы. Мы падтрымліваем кантакты (і наша Міністэрства абароны, і МЗС) у вайсковай сфэры з рознымі краінамі. Да нас прыяжджаюць міністры абароны іншых дзяржаваў. Таму мы не вядзем аніякіх сэпаратных перамоваў, пра гэта гаворкі няма. Гэта абсалютна нармальны візыт міністра абароны іншай краіны, якога прымаюць у Рэспубліцы Беларусі".

Павал Латушка паведаміў, што візыт прэзыдэнта Махамада Хатамі ў Беларусь магчымы ўжо ў другой палове гэтага году, прынамсі гэты тэрмін абмяркоўваюць абодва бакі. Дзеля падрыхтоўкі візыту Хатамі ў Беларусь 1-2 лютага ў Менску пабываў міністар замежных справаў Камаль Харамі. А неўзабаве Менск наведае старшыня парлямэнту Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG