У адкрытым лісьце на імя старшыняў выканкаму і савету дэпутатаў Васіля Баргуна ды Васіля Браньніка, спадар Шчарбінін востра крытыкуе іх за хібы ў кіраўніцтве горадам і фактычна заклікае землякоў да байкоту выбараў.
Паводле інфармацыі супрацоўніка ГРАЎС капітана Белага, міліцыянты канфіскавалі ў падлеткаў каля сотні асобнікаў гэтай улёткі, якая ня мае выходных дадзены. Міліцыя настойліва шукае Генадзя Шчарбініна. Ад падлеткаў узялі пісьмовыя тлумачэньні, яны адпушчаныя да бацькоў.
Сёньня ж інспэктары ў справах непаўнагадовых накіраваліся ў тыя школы, дзе гэтыя падлеткі вучацца, для выхаваўчых мерапрыемстваў.
Прыкладана а другой гадзіне дня сам Ігар Белы з групай сваіх калегаў зьдзейсьніў агляд мэблі і аргтэхнікі ў штабе назіральнікаў “Вясны” і БГК па вуліцы Чапаева 13.