Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СВАЁ ЎТРЫМАНЬНЕ Ў ТУРМЕ БАРАДЗІН НАЗЫВАЕ СПРОБАЙ СКАМПРАМЭТАВАЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ СЫМБАЛЬ САЮЗУ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ


Сяргей Навумчык, Прага

Такую пастанову прыняў у пятніцу фэдэральны судзьдзя Віктар Пагарэльскі, нягледзячы на надзвычайную актыўнасьць Масквы ў спробах вызваліць Барадзіна і не дапусьціць ягонай выдачы Швайцарыі.

Газэта Moscow Times са спасылкай на вядучыя сусьветныя агенцтвы паведамляе, што апошнімі днямі Барадзін скардзіцца на здароў’е. Ён заявіў, што ў мінулую суботу дзьве гадзіны знаходзіўся пад кіслародам, паколькі меў праблемы з сэрцам.

Апошнія дні вызначаліся актыўнасьцю афіцыйнае Масквы ў справе вызваленьня Барадзіна. Амбасадар ЗША ў Расеі Джэймс Коллінз быў выкліканы ў расейскі МЗС, дзе намесьнік міністра замежных справаў Георгій Мамедаў азнаёміў дыплямата з пазыцыяй Расеі ў справе Барадзіна.

Афіцыйная Масква выказала спадзяваньне, што амэрыканскі суд зьменіць стаўленьне да Барадзіна. МЗС Расеі таксама спадзяецца, што Дзярждэпарптамэнт ЗША “улічыць усе абставіны і аб’ектыўна паставіцца” да вырашэньня пытаньня аб выдачы Барадзіна Швайцарыі.

Прадстаўнік расейскай пракуратуры Леанід Трошын сказаў, што праверка не выявіла ў дзеяньнях Барадзіна якога-небудзь крыміналу, і навогул, нічога, што пацягнула б судовую адказнасьць паводле расейскіх альбо амэрыканскіх законаў. Аднак жэнэўскія пракуроры настойваюць на тым, што ім неабходна дапытаць Барадзіна ў справе магчымага атрыманьня хабару ад двух швайцарскіх фірмаў, якія займаліся рэканструкцыяй Крамля.

У інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” Барадзін заявіў, што ўтрыманьне яго ў турме – гэта спроба скапрамэтаваць палітычны сымбаль саюзу, які ён рэпрэзэнтуе. “Верагодна, некаторым не падабаецца, што Беларусь і Расея ідуць на зьбліжэньне, і яны хацелі б бачыць на тэрыторыі Савецкага Саюзу феадальныя і ізаляваныя княствы,” - заявіў Барадзін.

На пачатку мінулага тыдня прадстаўнікі афіцыйнай Масквы нават паспрабавалі апэляваць да судзьдзі з дапамогай тых аргумэнтаў, што знаходжаньне Барадзіна ў турме паралізуе працу структураў беларуска-расейскага саюзу.

Аднак судовая сыстэма ў Злучаных Штатах Амэрыкі – цалкам незалежная і знаходзіцца па-за ўплывам палітычных альбо дзяржаўных фігураў. Нават калі б была “паралізаваная” дзейнасьць Белага Дому ды адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта – для амэрыканскага судзьдзі гэта не мае ніякага значэньня ў параўнаньні з неабходнасьцю выконваць патрабаваньні закону.

Менавіта таму, калі звароты Масквы да Дзярждэпартамэнту ЗША і могуць мець нейкі вынік – дык толькі як сьведчаньне незаруменьня расейскімі чыноўнікамі пэўных базавых ісьцінаў, якія закладзеныя ў падмурак паняцьця “прававая дзяржава”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG