Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭГІЯНАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР УСЯСЬВЕТНАГА БАНКУ ЛЮКА БАРБОНЭ СУСТРЭНЕЦЦА ЗЬ ЛІДЭРАМІ ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ БЕЛАРУСІ


Міхал Стэльмак, Менск

Мэта візыту – выпрацоўка новай стратэгіі супрацоўніцтва банку зь Беларусяй. Гэтае супрацоўніцтва працягваецца 8 гадоў.

Аднак, калі на пачатку Ўсясьветны банк прадстаўляў эканоміцы Беларусі фінансавыя пазыкі, то пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі партнэрства разладзілася.

Паводле новай стратэгіі банку, партнэрства неабходна наладжваць ня толькі зь цяперашнімі ўладамі, але й з грамадзкасьцю. Як паведамілі сёньня Радыё Свабода ў менскім прадстаўніцтве Банку, Люка Барбонэ пад час візыту, які працягнецца да 16-га сакавіка, мерыцца сустрэцца як з атачэньнем Аляксандра Лукашэнкі, так і з лідэрамі ды актывістамі розных грамадзкіх арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG