Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СА СКАНДАЛУ ПАЧАЎСЯ СЁНЬНЯ ВІЗЫТ У ЛАТВІЮ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТРА БЕЛАРУСІ ЎЛАДЗІМЕРА ЯРМОШЫНА


Юры Сьвірко, Рыга

Уладзімер Ярмошын плянуе адкрыць тут дні беларускай культуры ў Латвіі, наведаць Вентспілскі порт і паразмаўляць са сваім калегам, прэм’ер-міністрам Латвіі Андрысам Берзіньшам і сустрэцца з прэзыдэнткай Латвіі Вайрай Вікэ-Фрэйбэрга. Аднак офісы прэм’ер-міністра і прэзыдэнта Латвіі паведамляюць, што ніякіх сустрэчаў, афіцыйных ці неафіцыйных, з Ярмошыным у Рызе не заплянавана.

У той жа час я толькі што тэлефанаваў беларускаму паслу ў Рызе Міхаілу Марынічу, які паведаміў, што ўся праграма будзе выкананая, гэта значыць Уладзімер Ярмошын сустрэнецца і з прэзыдэнтам, і з прэм’ер-міністрам. Дарэчы, прэм’ер-міністар Латвіі Андрыс Берзіньш – гэта колішні мэр Рыгі і, паводле словаў Ярмошына, ягоны сябар. Таму, магчыма, гэта будзе ўсё ж неафіцыйная сустрэча.

Учора ўвечары ў Менску я размаўляў з Паўлам Латушкам, прэсавым сакратаром беларускага міністэрства замежных справаў. Ён пацьвердзіў, што ўсе сустрэчы Ярмошына ў Рызе адбудуцца. Беларускі бок выказаў задавальненьне з той нагоды, што латыскі бок прыме беларускага прэм’ер-міністра ў Латвіі.

Варта адзначыць, што Аляксандар Лукашэнка за сем год свайго кіраваньня ў Беларусі так і не пабываў у суседняй краіне – Латвіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG