Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КІЕВЕ МІЛІЦЫЯНТЫ ГВАЛТАМ ПРЫБРАЛІ НАМЁТЫ ДЭМАНСТРАНТАЎ


Віталь Тарас, Прага

Апазыцыя абвінавачвае яго ў датычнасьці да сьмерці журналіста Георгія Гангадзэ. Сам Кучма ва ўчорашнім інтэрвію брытанскай газэце Financial Times назваў усе абвінавачаньні на ягоны адрас абсалютнай няпраўдай. Між тым, былы супрацоўнік аховы прэзыдэнта Ўкраіны Мікола Мельнічэнка днямі даў інтэрвію некалькім замежным журналістам – у тым ліку, карэспандэнту ўкраінскай службы Радыё Свабода наконт публікацыі скандальных аўдыёзапісаў Леаніда Кучмы. Яны тычацца лёсу забітага журналіста.

Мікола Мельнічэнка, які сем гадоў працаваў целаахоўнікам прэзыдэнта, пакінуў Украіну 26 лістапада – за два дні да абнародаваньня магнітафонных стужак. Ён сьцьвярджае, што маўчаў апошнія тры месяцы, паколькі баяўся за бясьпеку сваёй сям’і. На пытаньне – ці зьвяртаўся ён з просьбай аб палітычным прытулку на Захадзе, Мельнічэнка адказвае:

(Мельнічэнка: ) “Я не прасіў палітычнага прытулку ні ў воднай краіне, таму што я разьлічваў і разьлічваю на тое, што палітычная сытуацыя ва Ўкраіне зьменіцца да лепшага, што Кучма сыйдзе і прыйдуць дэмакратычныя сілы.

Чаму я павінен прасіць палітычнага прытулку? Чаму я павінен баяцца? Каго? Кучмы? Хай ён мяне баіцца. Калі б я папрасіў палітычнага прытулку ў аднэй з краінаў, гэта было б няправільна ўспрынятае ў атачэньні Кучмы. Яны сказалі б: бачыце, ён баіцца, ён уцякае ад правасудзьдзя. Я не баюся. Калі б мае запісы былі фальшывыя, я мог бы зьвярнуцца па палітычны прытулак адразу пасьля іх першай публікацыі. А так я ўпэўнены. І Кучма ведае, што стужкі сапраўдныя”.

Нагадаем, што на стужцы ёсьць выказваньні Кучмы, якія даюць зразумець, што Гангадзэ, напрыклад, маглі б выкрасьці “чачэнскія бандыты”.

Сёньня Міжнародны інстытут прэсы ў Вене заклікаў сьледчыя ворганы Ўкраіны зарганізаваць незалежную экспэртызу магнітных запісаў, зробленых Мельнічэнкам. У заяве гэтага Інстытуту сьцьвярджаецца, што характар дыгітальных запісаў не дае магчымасьць казаць “з поўнай упэўненасьцю”, што стужкі ня былі падробленыя.

Мельнічэнка сьцьвярджае, што вырашыў апублікаваць свае патаемныя аўдыазапісы адразу пасьля таго, як у верасьні зьнік апазыцыйны журналіст Георгі Гангадзэ. 16 верасьня прэзыдэнт Кучма і міністар унутраных справаў Украіны Краўчанка былі разам на паляваньні. Праз чатыры дні, калі ўкраінская прэса пачала задавацца пытаньнямі ў сувязі са зьнікненьнем Гангадзэ, Кучма, па словах Мельнічэнкі, патрабаваў знайсьці журналіста жывым альбо мёртвым. Паводле Мельнічэнкі, прэзыдэнт ужо ведаў пра сьмерць Гангадзэ, але паводзіў сябе як добры актор.

Абезгалоўленае цела Гангадзэ было знойдзенае ў лесе пад Кіевам праз некалькі тыдняў пасьля ягонага зьнікненьня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG