Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТЭНІ ГОЭР: ЛУКАШЭНКА ВЯДЗЕ БЕЛАРУСЬ ПА ШЛЯХУ АЎТАРЫТАРЫЗМУ


Вольга Караткевіч

(Гоэр: ) “Мандатаня камісія рэканмэндавала не прызнаваць паўнамоцтваў ніводнай дэлегацыі. Парлямэнцкія выбары летась не былі справядлівыя, адкрытыя і празрастыя.

Я лічу, што сп. Лукашэнка падарваў дэмакратыю ў Беларусі, канстытуцыю, якая была прынятая ад пачатку, і ў выніку ён не прадстаўляе дзяржаву, якая дзейнічае ў адпаведнасьці з Гэльсынскімі пагадненьнямі. З гэтых прычынаў Мандатная камісія рэкамэндавала ня прызнаваць паўнамоцтвы новай дэлегацыі.

Прычына, чаму гэтае месца не заняла ранейшая беларуская дэлегацыя (Вярхоўнага Савету) – гэта немагчымасьць дасягнуць кансэнсусу. Кансэнсус, аднак, ня быў дасягнуты і ў прызнаньні новай дэлегацыі. На практыцы эфэкт аказаўся аднолькавы.

Як будзе ісьці працэс прэзыдэнцкіх выбараў, як будуць разгортвацца падзеі – абедзьве дэлегацыі змогуць прадставіць свае пазыцыі ў Парыжы.

Упэўнены, калі сытуацыя ня зьменіцца, калі сп. Лукашэнка не забясьпечыць дэмакратычнага працэсу ў Беларусі і працягне шлях аўтарытарызму, дэлегацыя ягоных прадстаўнікоў ня будзе прызнаная”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG