Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД АДХІЛІЎ ПАЗОЎ АКТЫВІСТА ТБМ У ЖОДЗІНЕ ДА ЎЛАДАЎ


Алесь Мікалайчанка, Менск

Судзьдзя Менскага абласнога суду спадарыня Тынявіцкая не задаволіла патрабаваньня Аляксея Лапіцкага, спаслаўшыся на "Закон аб правядзеньні мітынгаў, сходаў і вулічных шэсьцяў". Закон, паводле ейнага меркаваньня, дае права ўладам забараняць або дазваляць тыя ці іншыя масавыя мерапрыемствы.

Аляксей Лапіцкі паспрабаваў давесьці суду, што выканкам мусіў быў аргумэнтаваць адмову. Аднак судзьдзя Тынявіцкая на аргумэнт пазоўніка не зьвярнула ўвагі.

Асноўную ж прычыну адмовы вэртыкальнікаў, лідэр рады ТБМ бачыць інакш.

(Лапіцкі: ) "Напярэдадні пікету мяне выклікаў першы намесьнік старшыні выканкаму спадар Амельянчук для размовы менавіта па гэтым пытаньні. Але ў кабінэце аказаўся яшчэ кіраўнік жодзінскага КГБ спадар Пятровіч.

Размова, на жаль, пайшла не пра пікет, а пра тое, якія мы выданьні робім, пра "Школьны весьнік", пра тое, што там напісана. Потым — пра нашыя паводзіны: ці правільна мы тлумачым палітыку сёньняшняга ўраду.

З боку Пятровіча, кіраўніка КГБ, былі такія пагрозьлівыя выпады: калі на вас зьявіцца нейкая ананімка, што вы няправільна тлумачыце палітыку ўраду, то вы больш ня будзеце прадстаўляць інтарэсаў ТБМ і ня будзеце кіраўніком гэтай арганізацыі ў Жодзіне", — распавёў Свабодзе пасьля судовага працэсу спадар Лапіцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG